Танкі «узорваюць» асфальт у цэнтры Менска (Фота, відэа)
- 4.05.2010, 9:49
Рэпетыцыі параду ў Менску, якія праходзяць напярэдадні 9 траўня, прыносяць немалы ўрон гарадскому бюджэту.
3 траўня абмежаванні былі ўведзеныя па ўсяму маршруту руху ваеннай тэхнікі: ваенны гарадок Уручча - вул. Заснавальнікаў - вул. Старынаўская - праспект Незалежнасці - вул. Сурганава - плошча Бангалор - вул. М. Багдановіча - праспект Машэрава.
Пры руху механізаванай калоны па праспекце Незалежнасці абмежаваны рух усіх відаў транспарту, акрамя сустрэчнага грамадскага. Па вул. Сурганава ад пр. Незалежнасці да вул. Я. Коласа зачыніўся рух усіх відаў транспарту ў абодвух напрамках.
На фота і відэа добра бачна, як танкі знішчаюць асфальтавае пакрыццё на вуліцы Сурганава. Які год у горадзе адбываецца падобнае, але, здаецца, нават у крызіс для мілітарыска настроеных уладаў гэта дробязь.