На рэпетыцыі параду загарэўся БТР (Фота, відэа)
- 7.05.2010, 9:51
Ваенная тэхніка не вытрымлівае нагрузак і ламаецца ў цэнтры Менска проста напярэдадні параду 9 траўня.
Падчас праходу калоны ваеннай тэхнікі ў Менску на вуліцы Сурганава ў чацвер загарэўся адзін з бронетранспарцёраў. Як паведамляе «Интерфакс», інцыдэнт адбыўся ў раёне крамы «Рыга» 6 траўня ў 18.35.
Падчас праходу калоны БТР пачаў дыміць, а затым спыніўся. Праз нейкі час тэхніку адцягнулі на плошчу Бангалор, дзе на працягу дзесяці хвілінаў узгаранне было патушанае пажарнікамі, якія прыбылі на месца здарэння.
У 21.00 на плошчы Бангалор яшчэ знаходзіўся бронетранспарцёр. У БТР некаторыя відавочцы апазналі ШТ-ЛБу (шматмэтавы цягач лёгкабраняваны ўдасканалены). Гэта распрацаваны яшчэ ў канцы 60-х савецкі лёгкі плывучы бронетранспарцёр.