BE RU EN

Ісландыя можа ўвайсці ў Еўразвяз

  • 15.06.2010, 9:49

Міністры замежных справаў краінаў Еўрапейскага звяза далі прынцыповую згоду распачаць перамовы па ўключэнні Ісландыі ў арганізацыю.

Пра гэта паведаміў кіраўнік гішпанскага МЗС Мігель Анхель Марацінас, дадаўшы, што гэтае рашэнне павінна быць фармальна пацверджанае на саміце кіраўнікоў дзяржаваў ЕЗ, які пройдзе сёння ў Брусэлі, перадае РБК.

Нагадаем, Ісландыя ўжо ўваходзіць у НАТА, а таксама далучылася да Шэнгенскай дамовы, якая дазваляе яе грамадзянам перасякаць межы краінаў ЕЗ без візаў.

Рэйк'явік падаў заяўку на ўступленне ў Еўразвяз у ліпені 2009 года.

Перашкодамі на шляху ўваходжання Ісландыі ў ЕЗ можа паўстаць пытанне пра доступ да яе рыбалоўчых угоддзяў іншых краінаў блока. Акрамя таго, застаецца адкрытым пытанне пра кампенсацыю ісландскім урадам даўгоў банка Icesave, якой дамагаюцца ўлады Вялікабрытаніі і Нідэрландаў.

Апошнія навіны