BE RU EN

Хакейны клуб «Дынама» зацвердзіў новую эмблему (Фота)

  • 18.06.2010, 13:24

На конкурс было даслана каля трохсот варыянтаў лагатыпаў. Большасць працаў утрымлівалі выяву зубра.

Удзел у конкурсе прынялі больш за 200 чалавек - як прафесійныя дызайнеры, так і проста прыхільнікі клуба, паведамляе «Еўрарадыё».

«Зубр - адзін з нацыянальных сімвалаў краіны. Новая эмблема клуба заўважна вылучае беларускі клуб сярод камандаў КХЛ», - адзначыў выканаўца абавязкаў гендырэктара клуба Аляксей Торбін.

Пераможца не захацеў афішаваць сваё імя ў СМІ. Ён атрымае ад менскіх дынамаўцаў прыз у памеры 2 мільёнаў рублёў. Аўтары працаў, якія занялі другое і трэцяе месцы, атрымаюць каштоўныя прызы.

Апошнія навіны