Бакіеў вырашыў наняць былога адваката Хадаркоўскага
- 2.06.2010, 12:36
Сям'я звергнутага прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева вырашыла наняць для яго вядомага канадскага адваката Роберта Амстэрдама.
Пра гэта паведамляе EurasiaNet, спасылаючыся на звесткі, атрыманыя з еўрапейскіх юрыдычных структур.
Пацверджання гэтай інфармацыі ад самога Бакіева пакуль не паступала.
Роберт Амстэрдам, заснавальнік адвакацкай канторы Amsterdam & Peroff, некалькі гадоў таму уваходзіў у групу юрыстаў, якія абаранялі былога кіраўніка «ЮКОСа» Міхаіла Хадаркоўскага. Ён таксама, як адзначае выданне, прадстаўляў інтарэсы звергнутага прэм'ера Тайланда Таксін Чынават.
У колькі абыдуцца Бакіеву паслугі такога адваката, невядома. Спасылаючыся на «дасведчаныя крыніцы», выданне адзначае, што ганарары канадскага юрыста складаюць «не менш за два мільёны даляраў».
Курманбек Бакіеў быў скінуты ў выніку перавароту ў пачатку красавіка 2010 года. Ён пакінуў Кыргызстан і перабраўся ў Беларусь. Бакіеў напісаў заяву аб адстаўцы, аднак пасля адмовіўся ад яго, заявіўшы, што па-ранейшаму лічыць сябе прэзідэнтам.
Новыя ўлады Кыргызстана завялі на Бакіева крымінальная справа. Яго абвінавацілі ў датычнасьці да гібелі мяцежнікаў, забітых пры штурме будынка ўрада 7 красавіка. Крымінальныя справы па гэтаму і іншым абвінавачваннях былі заведзеныя таксама на сваякоў прэзідэнта і прадстаўнікоў ягонага асяроддзя. З Бішкека ў Менск быў накіраваны запыт аб экстрадыцыі Бакіева, аднак беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адказаў адмовай. У канцы траўня стала вядома, што з просьбай аб садзейнічанні ў пайманні звергнутага прэзідэнта часовы ўрад Кыргызстана звярнуўся ў Інтэрпол.