BE RU EN

Лукашэнка паляцеў у Азербайджан

  • 2.06.2010, 16:52

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Азербайджан з афіцыйным візітам, які прадоўжыцца да 4 чэрвеня.

Яго прэс-служба паведамляе, што ў Баку кіраўнік правядзе шэраг перамоваў са сваім азербайджанскім калегам, па выніках якіх чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў у сферах эканомікі, інфарматызацыі і інфармацыйных тэхналогій, сацыяльнай абароны, аховы навакольнага асяроддзя, статыстыкі.

Праграмай візіту Лукашэнкі запланавана таксама сустрэча з прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ, наведванне прамысловых і культурных аб'ектаў сталіцы, знакавых для азербайджанскага народа месцаў.

Апошнія навіны