BE RU EN

На старце Лігі чэмпіёнаў БАТЭ сустрэнецца з ісландцамі

  • 21.06.2010, 13:57

Супернікам барысаўскага БАТЭ па другім адборачным раўндзе Лігі чэмпіёнаў стане ісландскі клуб «Хабнарфіёрдзюр».

Жараб'ёўка першых двух адборачных раўндаў Лігі чэмпіёнаў прайшла 21 чэрвеня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ніёне, паведамляе БелаПАН.

Першы матч БАТЭ правядзе на сваім полі.

Пяціразовы чэмпіён Беларусі ўжо гуляў з ісландскім клубам, які выпаў яму ў супернікі . У сезоне 2007/08 БАТЭ і «Хабнарфіёрдзюр» таксама сустракаліся ў другім адборачным раундзе Лігі чэмпіёнаў. У першым матчы ў гасцях БАТЭ атрымаў перамогу з лікам 3:1, а дома згуляў унічыю 1:1 і выйшаў у трэці адборачны раунд, дзе па суме двух матчаў прайграў румынскай «Сцяўа».

Адзначым, што праз год у першым адборачным раундзе Лігі чэмпіёнаў супернікам БАТЭ стаў іншы ісландскі клуб «Валюр», які барысаўскі клуб абыграў двойчы (2:0 дома і 1:0 у гасцях). У тым сезоне БАТЭ ўпершыню ў гісторыі беларускага футбола прабіўся ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў.

Апошнія навіны