BE RU EN

Дыктатара і генерала аддаваць не збіраюцца

  • 23.06.2010, 12:27

Па заяве Гепракурора Беларусі Васілевіча, для экстрадыцыі Курманбека Бакіева ў Кіргізію і Уладзіміра Усхопчыка ў Літву няма прававых падставаў.

Генпракуратура Беларусі прыняла рашэнне не выдаваць кіргізскаму боку экс-прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Баківа, бо для гэтага няма прававых падставаў, паведаміў Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску.

«Мы не знайшлі прававых падставаў для задавальнення просьбы кіргізскага боку аб выдачы Бакіева», - перадае словы Васілевіча «Інтэрфакс».

Таксама беларускі бок не бачыць заканадаўчых падставаў для выдачы Літве генерала Уладзіміра Усхопчыка.

«Усхопчык адказаў на пытанні літоўскай пракуратуры. Новай інфармацыі па гэтай справе няма. Згодна з нашай Канстытуцыяй, мы не можам выдаваць іншай дзяржаве грамадзяніна рэспублікі», - заявіў Васілевіч.

Як раней паведамлялася, генерал Усхопчык узначальваў Віленскі гарнізон падчас падзеяў 13 студзеня 1991 года. Адзін час ён займаў пасаду намесніка міністра абароны Беларусі.

Апошнія навіны