BE RU EN

У Менску гарэў Парк высокіх тэхналогіяў

  • 28.06.2010, 11:45

Мінакі заўважылі густы чорны дым, які ўздымаўся з вокнаў будынка ПВТ па вуліцы Акадэміка Купрэвіча.

У офісе кампаніі EPAM Systems, размешчанай у ПВТ, «Еўрарадыё» паведамілі, што прычынай пажару сталі будаўнічыя працы, якія праходзілі ў двары будынка.

«У арцы ў нашым будынку працуюць будаўнікі. І быццам бы яны падпальвалі смалу для сваіх мэтаў. І крыху зачапілі наш шлагбаўм. Гэта было ўжо ўнутры, на тэрыторыі. Шлагбаўм пашкоджаны», - паведаміла супрацоўніца EPAM Systems.

Па стане на 11:00 пажар лакалізаваны, пацярпелых няма.

Апошнія навіны