BE RU EN

Мядзведзеў ратыфікаваў Мытны кодэкс

  • 3.06.2010, 12:06

У выпадку адмовы Беларусі Расея і Казахстан маюць намер на двухбаковай аснове 1 ліпеня ўвесці ў дзеянне Мытны кодэкс Мытнага саюза.

Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў федэральны закон «Аб ратыфікацыі дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюза». Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Крамля.

Дагавор аб Мытным кодэксе Мытнага саюза быў падпісаны ў Менску 27 лістапада 2009 прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі. Яго мэтай з'яўляецца забеспячэнне мытнага рэгулявання на адзінай мытнай тэрыторыі саюза.

Акрамя таго, Мядзведзеў падпісаў федэральны закон «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у дагавор аб Мытным кодэксе Мытнага саюза ад 27 лістапада 2009 года». Пратакол быў падпісаны ў Маскве 16 красавіка 2010. Як адзначае прэс-служба Крамля, дакумент прадугледжвае ўнясенне змяненняў у 152 артыкул Мытнага кодэкса. Мэта гэтых зменаў - паляпшэнне ўмоваў працы удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці; ўсталяванне магчымасці вызначэння абласцей рызык, адчувальных для ўсіх дзяржаў - членаў Мытнага саюза; абарона рынку ад нядобрасумленнай канкурэнцыі шляхам пашырэння пераліку ўмоўна выпушчаных тавараў; спрашчэнне экспарту тавараў высокай ступені перапрацоўкі.

Нагадаем, што Расея і Казахстан маюць намер на двухбаковай аснове ліпеня 1 ўвесці ў дзеянне Мытны кодэкс Мытнага саюза. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін, які 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу сустрэўся са сваім казахстанскім калегам Карымам Масімавым. Кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі на перамовы не прыбыў.

Пуцін таксама заявіў, што Расея і Казахстан будуць уступаць у СГА ўдваіх, калі Менск не далучыцца да дамоваў Мытнага саюза. «Як толькі Беларусь у сябе внутрыправавыя працэдуры закончыць ўзгадняць, спадзяюся, у гэты ж момант дакументы падпіша, і мы будзем рухацца ў трохбаковым фармаце. Калі не адбудзецца далучэнне, будзем рухацца ўдваіх», - заявіў кіраўнік расійскага ўрада.

Апошнія навіны