BE RU EN

Януковіч адмовіўся прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

  • 4.06.2010, 14:10

Прэзідэнт Украіны заявіў, што парушэнне цэласнасці межаў - гэта процізаконнае дзеянне, а таму ён не збіраецца прызнаваць самаабвешчаныя дзяржавы.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі, прысвечанай стодзённю яго прэзідэнцтва, якую транслюе Першы нацыянальны канал, Януковіч заявіў, што ніколі не прызнаваў і не прызнае законнасці аддзялення Косава, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, перадае Lenta.ru.

«Гэта парушэньне міжнародных законаў і нормаў», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час ён адзначыў, што ў свеце прымяняюцца двайныя стандарты: незалежнасць Косава многія краіны прызналі, а незалежнасць адкалоўшыхся ад Грузіі рэгіёнаў – не.

У 2009 годзе паплечнік цяперашняга кіраўніка дзяржавы па Партыі рэгіёнаў - дэпутат Рады Анатоль Талстаўхаў - заявіў, што пасля перамогі Януковіча на прэзыдэнцкіх выбарах Украіна прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

У цяперашні час Абхазію і Паўднёвую Асецію незалежнай лічаць Расея, Нікарагуа, Венесуэла і Науру.

Апошнія навіны