Кыргызстан заплаціць за інфармацыю пра сям'ю Бакіева 100.000 даляраў
- 9.06.2010, 17:11
Улады Кыргызстана гатовыя заплаціць па 100 тысяч даляраў за інфармацыю пра месцазнаходжанне або пайманне братоў і сыноў экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева.
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду начальнік упраўлення крымінальнага вышуку МУС Кыргызстана Самат Бакуеў.
Падчас мітынгаў апазыцыі ў Кыргызстане 7 красавіка прэзідэнт Бакіеў пакінуў краіну і напісаў заяву аб адрачэнні. У Бішкеку ў гэтыя дні загінулі 86 чалавек. Быў сфарміраваны часовы кааліцыйны ўрад, у які ўвайшлі прадстаўнікі вядучых апазыцыйных партыяў краіны. Новыя ўлады пазбавілі Курманбека Бакіева прэзідэнцкіх статусу і недатыкальнасці і распачалі ў дачыненні да яго, некаторых яго сваякоў, а таксама шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў крымінальныя справы. Праваахоўныя ворганы Кыргызстана вядуць следства па факце растрэлу мітынгоўцаў, а таксама расследуюць справы аб злоўжыванні ўладай і фінансавых злачынствах.
Па словах Бакіева, у такую ж суму ацэненая інфармацыя пра месцазнаходжанне экс-прэм'ер-міністра Даніяра Усенава, а таксама шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў бакіеўскага рэжыму.
Інфармацыя аб чыноўніках рангам ніжэй «цягне» на 20-50 тысяч даляраў. Сярод іх экс-кіраўнік дзяржслужбы нацбяспекі Мурат Суталінаў, былы кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Курманбек Темірбаеў.
«Праваахоўныя органы рэспублікі абвясцілі ў міжнародны вышук па лініях СНД і Інтэрпола 36 набліжаных і сваякоў былога прэзідэнта Курманбека Бакіева. З іх 25 шукаецца па лініі МУС, дзевяць - Службай фінансавай паліцыі, двое - дзяржслужбай нацыянальнай бяспекі », - заявіў Бакуеў.