Сусветная павуціна мацней за калгасную дыктатуру
- 1.07.2010, 8:07
Дарагія сябры! Сёння беларускія ўлады распачалі псіхічную атаку на бастыён свабоды слова ў Беларусі - Інтэрнет.
За кручкатворствам і туманнымі пунктамі ўказа № 60 спадручныя дыктатара спрабуюць схаваць сваё жаданне кантраляваць усё і ўся. Еўрапейцаў-беларусаў спрабуюць паставіць у становішча пакорлівых «вінцікаў» таталітарнай машыны па прыкладзе Кітая, Бірмы і Паўночнай Карэі. Безумоўна, гэта звязана з прэзідэнцкімі выбарамі, якія супалі з канцом беларускага эканамічнага «цуду». Дыктатар разумее: канец яго блізкі.
Яны разлічваюць, што з 1 ліпеня 2010 года ў іх атрымаецца загнаць беларусаў у інтэрнэт-рэзэрвацыю, дзе людзі не змогуць свабодна выказваць свае думкі, камунікаваць з сябрамі і весці бізнес. Але жаданне Лукашэнкі стаць «Вялікім братам» скончыцца правалам. Паўтарыць у Беларусі «1984» немагчыма.
Але для гэтага мы павінны быць гатовыя абараняць сваё права на свабоду не на словах, а на справе. Мы павінны быць гатовыя выходзіць на вуліцы, каб прымусіць уладу лічыцца з інтэрнэт-карыстальнікамі. У Беларусі нас - мільёны, у свеце - сотні мільёнаў. Сусветная павуціна мацней за калгасную дыктатуру.
За вашу і нашу свабоду!
Мы гатовыя прапанаваць вам альтэрнатыўныя спосабы атрымання інфармацыі ў выпадку недасягальнасці нашага сайта.
Трэба разумець, што інтэрнэт арганізаваны па размеркаваным прынцыпе і заўсёды ёсць магчымасць абысці блакаванне сайта на ўзроўні вашага правайдэра. Дастаткова дасылаць і атрымліваць запыты да забароненага сайту па іншым маршруце. Ёсць некалькі спосабаў абысці фільтр:
1. Выкарыстоўваць VPN. Гэта самы надзейны і адносна просты спосаб абароны ўласных дадзеных і свабоды перасоўвання ў сетцы. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць гэты метад, калі вам патрэбны працяглы надзейны выхад у інтэрнэт, абыходзячы фільтры і сістэмы праслухоўвання беларускіх спецслужбаў. Прынцып дзеяння просты - ваш кампутар стварае шыфраваны канал з замежным серверам, і праз гэты сервер вы трапляеце ў інтэрнэт. Для ўсяго інтэрнэту вы будзеце выглядаць як жыхар той краіны, у якой фізічна размешчаны аддалены сервер.
На жаль, такая паслуга платная. Звычайна доступ праз VPN каштуе ад 10 да 30 даляраў у месяц. Знайсці сэрвісы можна ў пошукавай сістэме, пры пакупцы вы атрымаеце інструкцыі па наладцы і рэкамендацыі па выкарыстанні.
2. Выкарыстоўваць Tor і яго аналагі. Tor - гэта сетка віртуальных тунеляў, якія дазваляюць асобным карыстальнікам і групам людзей палепшыць сваю прыватнасць і бяспеку ў сеціве.
Прапануем вам варыянт працы з папулярным браўзэрам Firefox (аналаг Internet Explorer).
- Калі не ўсталяваны браўзэр FireFox, дык зайдзіце на www.mozilla.ru, спампуйце і ўсталюйце FireFox.
- Зайдзіце на http://www.torproject.org/index.html.ru, спампуйце і ўсталюйце TOR. У сістэмным трэі павінен з'явіцца значок цыбуліны.
- Запусціце Firefox, зайдзіце праз браўзэр на https://addons.mozilla.org/ru/firefox/addon/2275, клікніце там «Усталяваць» і ўсталюйце.
3. Выкарыстоўваць ананімайзеры. У сетцы дастаткова шмат сайтаў, якія дазваляюць абыйсці блакаванне і трапіць на сайт.
4. Выкарыстоўваць проксі-сэрвэры. Мы не будзем прыводзіць тут канкрэтныя адрасы проксі-сервераў. Яны хутка старэюць і могуць быць таксама зафільтраваныя.
Прыклад наладкі проксі для Firefox:
- Заходзім у «Інструманты-> Наладкі-> Сетка»;
- Выбіраем «Наладзіць параметры злучэння Firefox з Інтэрнетам»;
- Выбіраем «Ручная наладка сэрвісу проксі»;
- Уводзім у поле «HTTP проксі» адрас проксі-сервера. Напрыклад, 74.206.98.202. У полі «Порт» уводзім порт проксі-сервера. Напрыклад, 8080
- Націскаем «Ок» і захоўваем наладкі. Правяраем, ці працуе уведзены проксі-сервер. Калі не працуе, спрабуем іншы.
5. Усталяваць браўзэр Opera Mini на свой мабільны тэлефон ці ўключыць у звычайным браўзэры Opera турбарэжым. Браўзэр атрымлівае і перадае дадзеныя праз высокапрадукцыйная проксі-сервер кампаніі Opera. Спампаваць Opera Mini можна тут http://www.opera.com/mini/
Нагадваем, у нашага сайта ёсць і мабільная версія m.charter97.org