Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі дасягнула $ 2,7 мільярдаў
- 1.07.2010, 9:26
У Беларусі ў студзені-траўні 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 2722,4 млн. USD супраць 3208,2 млн. USD у студзені-траўні 2009 года.
Пры гэтым у траўні адмоўнае сальда склала 659,1 млн. USD супраць 827 млн. USD у красавіку, 767,3 млн. USD у сакавіку, 440,5 млн. USD у лютым і 28,5 млн. USD у студзені 2010 года, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-траўні 2010 года склаў 21170,8 млн. USD, павялічыўшыся на 19,4% у параўнанні са студзенем-траўнем 2009 года. Імпарт тавараў вырас на 14,1% да 11946,6 млн. USD, экспарт - на 27% да 9224,2 млн. USD.
Пры гэтым з агульнага аб'ёму экспарту пастаўкі ў краіны СНД дасягнулі 4864,8 млн. USD, павялічыўшыся на 52,7% у параўнанні са студзенем-траўнем 2009 года. Экспарт у Расею вырас на 51,4% да 3633,0 млн. USD. Экспарт у краіны па-за СНД павялічыўся на 6,9% і склаў 4359,4 млн. USD.
У агульным аб'ёме імпарту пастаўкі з краінаў СНД склалі 7309,9 млн. USD, павялічыўшыся на 10%. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі павялічыўся на 7,9% і склаў 6577,5 млн. USD. З краінаў па-за СНД Беларусь павялічыла імпарт на 21,2% да 4636,7 млн. USD.
Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 2445,1 млн. USD (супраць 3461,7 млн. USD у студзені-траўні 2009 года), у гандлі з Расеяй - 2944,5 млн. USD (супраць 3696,7 млн. USD ). У гандлі з краінамі па-за СНД таксама склалася адмоўнае сальда, якое склала 277,3 млн. USD (у той час як у мінулым годзе яно было дадатным у памеры 253,5 млн. USD).