BE RU EN

Нацыянальны сцяг над праспектам Перамогі (Фота)

  • 1.07.2010, 9:34

У Віцебску 30 чэрвеня невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на даху дзевяціпавярховага дома.

У гэтым жа доме на першым паверсе знаходзіцца апорны пункт міліцыі Першамайскага РАУС Віцебска. Па словах віцебскага апазыцыянэра Сяргея Каваленкі, сцяг вывесілі мясцовыя жыхары ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія змагаюцца за свабоду.

На даху дома № 10 па праспекце Перамогі сцяг правісеў каля паўгадзіны, пакуль яго знізу не заўважылі міліцыянты. Хтосьці з супрацоўнікаў міліцыі залез на дах і скінуў сцяг на зямлю. Потым яго адвезьлі ў пастарунак - у Першамайскі РУУС, дзе ўжо знаходзяцца дзесяткі нацыянальных сцягоў, вывешаных віцяблянамі раней, паведамляе «Радыё Свабода».

Апошнія навіны