BE RU EN

Беларускія турысты пацярпелі з-за банкруцтва «Карыа Тур»

  • 13.07.2010, 15:42

Ужо сёння ўсе праблемы вырашылі, і беларускія турысты за дапамогай не звяртаюцца, паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Турцыі.

«Па інфармацыі, якой мы валодаем, дзесьці 70 чалавек грамадзян Беларусі мелі нейкія цяжкасці з пражываннем у гатэлях. Але праз нашых беларускіх турыстычных агентаў ўсе пытанні былі вырашаныя. І зараз ніякіх праблем не ўзнікае. Гэта значыць грамадзяне Беларусі да нас не з’вяртаюцца», - паведамілі «Еўрарадыё» у амбасадзе.

У Беларусі паслугамі «Карыа Тур» карысталіся пераважна грамадзяне Гомеля і Гомельскай вобласці. Па словах супрацоўніка амбасады, беларускія турагенцтвы, якія падпісвалі пагадненні з кампаніяй-банкрутам, за свае сродкі аплацілі пражыванне беларускіх грамадзян у гатэлях Турцыі.

Так, гомельская турфірма «Істанбул» адправіла ў Турцыю праз «Карыа Тур» каля 10 чалавек. «Усе праблемы мы ўжо вырашылі», - кажа супрацоўнік турфірмы.

Нагадаем, каля 4 тысяч турыстаў з краін СНД, Польшчы і Славакіі мелі праблемы з-за банкруцтва тураператара Турцыі «Карыа Тур». З-за фінансавых праблем 9 ліпеня тураператар спыніў сваю працу.

Апошнія навіны