BE RU EN

Гарэлка з прусакамі - беларуская навінка (Фота)

  • 14.07.2010, 13:30

Кітайцы марынуюць у гарэлцы змей, ангельцы пафарбавалі гарэлку ў чорны колер. Беларускі вытворца пайшоў значна далей, змясціўшы ў бутэльку насякомае.

Менавіта такая бутэлька дасталася чытачу партала interfax.by Юрыю. Ён набыў звычайную, як яму здавалася, тару з алкагольным напоем у буйным супермаркеце. І толькі дома заўважыў, што да гарэлкі прыкладаецца і закуска ў выглядзе зняволенага ўнутры насякомага.

Замест таго каб адкупорыць бутэльку і прадэгуставаць закуску, Юры сфатаграфаваў нечаканы «давесак» і даслаў у рэдакцыю. Зварот да сайта вытворцы не выявіў масавай вытворчасці гарэлкі з насякомымі.

У грамадстве абароны правоў спажыўцоў Юрыю парэкамендавалі вярнуць незвычайнае набыццё ў краму, прад'явіўшы чэк, або калі такога не маецца, успомніць час, у які здзяйснялася пакупка і прыцягнуць паказанні сведак.

Апошнія навіны