BE RU EN

16 ліпеня на тэлеканале НТВ - «Хросны бацька-2» (Відэаанонс)

  • 15.07.2010, 19:05

Фільм анансуецца так: «Усё, што вы хацелі ведаць пра Лукашэнку, але саромеліся спытаць».

«Хросны бацька-2» выйдзе ў рамках праграмы «ЧП. Расследаванне» ў 18.30 па менскім часе. Кіно ўжо анансуецца па НТВ і пазначанае ў тэлепраграме.

Нагадаем, што першы фільм «Хросны бацька» зрабіў эфект бомбы. 4 ліпеня 2010 г. расейскі тэлеканал НТВ распавёў праўду аб палітычных знікненнях і забойствах апазыцыянэраў у Беларусі. У праграме «Надзвычайнае здарэнне» быў паказаны фільм пра загадкавую смерць віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданнях і забойствах былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара, журналіста Змітра Завадскага, бізнэсмена і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме прама гаворыцца аб датычнасці беларускіх уладаў да знішчэння палітычных апанентаў.

Апошнія навіны