BE RU EN

Жырыноўскі: У 2011 годзе Лукашэнка выбары прайграе

  • 16.07.2010, 10:08

Пра гэта віцэ-спікер Дзярждумы РФ заявіў 16 ліпеня ў эфіры тэлеканала «Расея 24».

Уладзімір Жырыноўскі пракамэнтаваў факт з'яўлення Міхаіла Саакашвілі ў эфіры Беларускага тэлебачання, паведамляе «Радыё Свабода».

Па яго словах, Аляксандр Лукашэнка фактам паказу па Беларускім тэлебачанні вялікага інтэрв'ю з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі помсціць Расеі за паказ па НТВ фільма «Хросны бацька». Жырыноўскі лічыць, у «Хросным бацьку» пра Лукашэнку «распавялі праўду». Ён таксама назваў беларускага кіраўніка няўдзячным, паколькі Расея яго шмат гадоў падтрымлівала.

Віцэ-спікер Расійскай Дзяржаўнай Думы заявіў у гэтай сувязі, што ў Аляксандр Лукашэнка агонія, і што ў 2011 годзе ён выбары не выйграе і яму давядзецца сысці з палітычнай сцэны.

Апошнія навіны