Андрэя Кіма аштрафавалі на 17,5 тысячы
- 16.07.2010, 11:56
Суд Першамайскага раёну Менску прызнаў моладзевага актывіста вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.
Як паведамляе «Радио Свобода», ён аштрафаваны на 0,5 базавай велічыні.
15 ліпеня моладзь плянавала зладзіць бітву падушкамі ў гонар 600-х угодкаў Грунвальду. Але Менгарвыканкам не дазволіў акцыю.
Аднак ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі сабралася некалькі сотняў чалавек.
Міліцыянты затрымалі 70 удзельнікаў. Пазьней усіх, акрамя Андрэя Кіма, адпусьцілі.