BE RU EN

«Палатка» вызначыцца з датай прэзідэнцкіх выбараў у верасні?

  • 21.07.2010, 12:40

Беларускі «парламент», хутчэй за ўсё, прыме рашэнне аб даце правядзення прэзідэнцкіх выбараў напачатку верасня.

Як перадае карэспандэнт РИА Новости, «палата прадстаўнікоў» у сераду вырашыла звярнуцца да Лукашэнкі з прапановай аб скліканні пазачарговай сесіі 7 верасня. Пытанне пра прызначэнне даты прэзідэнцкіх выбараў пакуль не ўключанае ў парадак сесіі. Тым не менш, старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Васіль Байкоў у гутарцы з журналістамі не выключыў, што гэтае пытанне будзе разгледжанае.

Пакуль у парадак уключаныя пытанні аб бюджэце-2011, аб зменах у падатковы і бюджэтны кодэксы.

У адпаведнасці з беларускай канстытуцыяй і выбарчым кодэксам, выбары прэзідэнта Беларусі павінны прайсці не пазней за 6 лютага 2011 года. Прэзідэнцкія выбары прызначае «парламент» не пазней, чым за пяць месяцаў да іх правядзення.

Пра свой намер прыняць удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі, якія маюць адбыцца, ужо заявілі больш за 10 чалавек. Галоўным чынам гэта прадстаўнікі апазіцыйных партый і рухаў. Аляксандр Лукашэнка, які нязменна кіруе краінай з 1994 года, таксама мае намер балатавацца на новы тэрмін.

Апошнія навіны