З-за візіту Асада ў цэнтры Менска зноў «заторы»
- 26.07.2010, 12:40
Рух транспарту ў цэнтры Менска 26 і 27 ліпеня абмяжоўваецца.
Пра гэта паведамілі БелТА ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
У сувязі з афіцыйным візітам у Беларусь Прэзідэнта Сірыі Башара Асада часова абмяжоўваецца рух транспарту ў цэнтральнай частцы горада: у раёне плошчы Кастрычніцкай, плошчы Перамогі, Нацыянальнай бібліятэкі; а таксама МКАД і Партызанскага праспекта.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў загадзя планаваць маршруты перасоўвання і па магчымасці выключыць з іх вышэйзгаданыя накірункі.