Беларускі дыктатар павіншаваў кубінскага
- 13.08.2010, 9:34
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Фідэля Кастра з днём нараджэння.
Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу ў прэс-службе Лукашэнкі.
«Дзякуючы Вашай сяброўскай палітыцы беларуска- кубінскія стасункі працягваюць паглыбляцца, а праверанае часам сяброўства паміж народамі нашых краінаў - умацоўвацца», - кажацца ў віншаванні.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва Беларусі і Кубы будзе і надалей садзейнічаць росту дабрабыту народаў дзвюх краінаў, паведамілі ў прэс-службе.