За акцыяй 16 жніўня будзе назіраць ПАСЕ
- 16.08.2010, 10:47
Пра гэта лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі паінфармавала кіраўнік працоўнай групы па Беларусі Сініка Хурскайнен.
24 жніўня сп-ня Хурскайнен мае намер наведаць Менск і правесці шэраг сустрэчаў, як з прадстаўнікамі ўлады, так і з апазіцыяй, паведамляе ucpb.org.
Анатоль Лябедзька адзначыў: «Мы будзем інфармаваць Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы пра акцыю. Тое, што дэпутаты выказваюць цікавасць да мерапрыемства, прымеркаванага да выкраданняў і забойстваў апанентаў беларускіх уладаў гэта, безумоўна, факт пазітыўны. Я б разглядаў гэта як паслядоўную і прынцыповую палітыку Асамблеі, якая прыняла ў свой час спецыяльную рэзалюцыю па выкрадзеных».
Нагадаем, што акцыя «Патрабуем міжнароднага расследавання справаў зніклых!» адбудзецца 16 жніўня, у 18.00 ля Акадэміі навук.