BE RU EN

Андрэй Саннікаў: «Відавочна, што сітуацыя ў Беларусі хутка памяняецца»

  • 16.08.2010, 20:18

Лідэр «Еўрапейскай Беларусі» падчас акцыі 16 жніўня ўбачыў «зусім іншыя твары міліцыянтаў».

«Нягледзячы на запалохванні ўладаў і адмову ў правядзенні поўнамаштабнай дэманстрацыі і мітынгу, 16 жніўня сабралася дастатковага людзей для таго, каб прыцягнуць увагу да палітычных знікненняў у Беларусі і запатрабаваць міжнароднага расследавання гэтых знікненняў. На акцыі я ўбачыў зусім іншыя твары міліцыянтаў, якія былі ў разгубленасці. З аднаго боку, яны выконвалі загад, папярэджвалі людзей пра магчымыя наступствы, а з іншага боку – яны бачылі партрэт генерала Захаранкі і, напэўна, глядзелі ці чулі ў расейскіх СМІ пра тое, што кіраўніцтва Беларусі датычнае да яго знікнення.

Затрыманні пасля акцыі – гэта паказчык подлага характару ўлады ў Беларусі, якая такім чынам сутаргава спрабуе захаваць дыктатуру, але сёння ўсё больш відавочна, што сітуацыя хутка памяняецца», - заявіў Андрэй Саннікаў.

Апошнія навіны