BE RU EN

Міхасю Башуры прад'яўленае абвінавачанне

  • 17.08.2010, 11:18

Актывісту кампаніі «Гавары праўду» Міхасю Башуры прад'яўленае абвінавачанне адразу па дзвюх частках артыкула 380 Крымінальнага кодэкса.

18 жніўня, хутчэй за ўсё, актывіста перавядуць з ІЧУ у Менску ў Жодзіна. Пра гэта паведаміла сайту «Беларускі партызан» адвакат Тамара Сідарэнка.

16 жніўня Міхасю Башуры прад'яўленыя абвінавачанні па частцы 1 і частцы 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса - падробка, выраб, выкарыстанне ці збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў. Два гады таму, выступаючы даручальнікам жонкі, якая брала крэдыт, Башура нібыта падаў даведку аб зарплаце, у якой завышаныя даходы.

6 жніўня ў дачыненні да Башуры ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 380 і актывіст затрыманы на трое сутак.

9 жніўня Савецкі РАУС прыняў рашэнне падоўжыць тэрмін утрымання пад вартай актывіста да дзесяці сутак.

Праваабаронцы лічаць гэтую справу палітычнай:

- Органам патрэбная інфармацыя аб апазіцыйнай дзейнасці актывіста. А потым прапануюць пагадненне: справу спыняюць, а ён павінен даць пэўную інфармацыю. Іншага сэнсу яго затрымання не бачу, бо гэты артыкул Крымінальнага кодэкса не з'яўляецца цяжкім і нават менш цяжкім злачынствам. Тым больш, раней Башура з'яўляўся па позвах у міліцыю, - лічыць былы следчы пракуратуры Алег Воўчак.

Апошнія навіны