Беларускі дыктатар з'ехаў у Ерэван з прыватным візітам
- 18.08.2010, 11:30
Гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта Арменіі.
Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з прыватным візітам у Арменіі да пачатку нефармальнага саміту кіраўнікоў краінаў-чальцоў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, які пройдзе 20-22 жніўня.
Прэс-сакратар прэзідэнта Арменіі Армен Арзуманян пацвердзіў «Інтэрфаксу» інфармацыю пра знаходжанне беларускага кіраўніка з прыватным візітам.
«Да пачатку нефармальнага саміту кіраўнікоў дзяржаваў-чальцоў АДКБ Лукашэнка прыбыў з прыватным візітам у Ерэван», - сказаў Арзуманян.