Міліцыю пачынаюць рыхтаваць да выбараў
- 19.08.2010, 11:17
У сістэме МУС адмененыя адпачынкі супрацоўнікаў на восень. Гэта звязана з прэзідэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца.
Як стала вядома «Беларускаму партызану», супрацоўнікам МУС абвясцілі пра тое, што з кастрычніка будуць адмененыя адпачынкі. У прыватных гутарках з тымі, хто збіраўся адпачываць увосень, кадравікі спасылаюцца на нейкае распараджэнне і на тое, што ў канцы лістапада могуць прайсці прэзідэнцкія выбары. Прынамсі, з кастрычніка асабовы склад міліцыі будзе пераведзены на рэжым узмоцненага нясення службы.