Украіна дапаможа Расеі ў барацьбе з пажарамі
- 2.08.2010, 9:09
Прэзідэнты Украіны і Расеі Віктар Януковіч і Дзмітры Мядзведзеў абмеркавалі ў тэлефоннай гутарцы сітуацыю, якая склалася ў РФ у сувязі з прыроднымі пажарамі.
«Кіраўнікі дзяржаваў дамовіліся, што Украіна дапаможа Расеі ў барацьбе з пажарамі і пераадоленні іх наступстваў», - паведамілі ў прэс-службе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Акрамя таго, Януковіч даручыў кабінету міністраў, Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству абароны Украіны, іншым цэнтральным органам выканаўчай улады прыняць усе неабходныя меры для падавання дапамогі Расеі ў пераадоленні стыхійнага бедства.
Такое ж даручэнне атрымалі кіраўнікі прымежных з Расеяй украінскіх абласцей.
«У прыватнасці, прэзідэнт даручыў падаць максімальную дапамогу пацярпелым рэгіёнам Расеі», - падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага лідэра