Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі дасягнула $3,51 мільярда
- 2.08.2010, 11:42
І гэта дадзеныя толькі за 6 месяцаў. З улікам ліпеня адмоўнае сальда яшчэ вышэй.
У Беларусі ў першым паўгоддзі 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 3510,0 млн. USD супраць 3889,2 млн. USD у першым паўгоддзі 2009 года, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.
Пры гэтым у чэрвені адмоўнае сальда склала 787,6 млн. USD супраць 659,1 млн. USD у траўні, 827 млн. USD у красавіку, 767,3 млн. USD у сакавіку, 440,5 млн. USD у лютым і 28,5 млн. USD у студзені 2010 года.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-чэрвені 2010 года склаў 26002,8 млн. USD, павялічыўшыся на 17,8% у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2009 года. Імпарт тавараў вырас на 13,7% да 14756,4 млн. USD, экспарт - на 23,7% да 11246,4 млн. USD.
Пры гэтым з агульнага аб'ёму экспарту пастаўкі ў краіны СНД склалі 5978,3 млн. USD, павялічыўшыся на 50,4% у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2009 года. Экспарт у Расею вырас на 48,9% да 4424,6 млн. USD. Экспарт у краіны па-за СНД павялічыўся на 3% і склаў 5268,1 млн. USD.
У агульным аб'ёме імпарту пастаўкі з краінаў СНД склалі 9018,7 млн. USD, павялічыўшыся на 9,3%. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі павялічыўся на 6,6% і склаў 8081,7 млн. USD. З краінаў па-за СНД Беларусь павялічыла імпарт на 21,4% да 5737,7 млн. USD.
Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 3040,4 млн. USD (супраць 4274,5 млн. USD у студзене-чэрвені 2009 года), у гандлі з Расеяй - 3657,1 млн. USD (супраць 4610,7 млн. USD). У гандлі з краінамі па-за СНД таксама склалася адмоўнае сальда, якое склала 469,6 млн. USD (у той час як летась яно было станоўчым у памеры 385,3 млн. USD).