«Жаманак»: Беларускі кіраўнік прыехаў у Ерэван са старэйшым сынам
- 20.08.2010, 10:21
Аляксандр Лукашэнка прыбыў з неафіцыйным візітам у Арменію два дні таму ў суправаджэнні свайго старэйшага сына.
Як піша армянская газета «Жаманак», апошнія два дні ён правёў у кампаніі з былым прэзідэнтам Арменіі Робертам Качаранам.
«Не выключана, што пры дапамозе Качарана Лукашэнка імкнецца сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым», - піша «Жаманак», - «Гэта не першы выпадак, калі Лукашэнка з неафіцыйным візітам прыходзіць у госці да Качарана. У мінулы раз, калі Лукашэнка прыбыў у Арменію (тады яго суправаджаў малодшы сын), яны разам адправіліся ў Цахкадзор, дзе ў кампаніі з Качаранам каталіся на лыжах», - завяршае газета.