BE RU EN

Чэшскі парламентар назваў умову ўступлення Беларусі ў РЕ – свабодныя выбары

  • 20.08.2010, 12:17

Без справядлівых і дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў Беларусь не зможа вярнуцца ў Раду Еўропы.

Намеснік старшыні камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы сената Чэхіі Томаш Ірса 20 жніўня ў Менску на сустрэчы з кіраўніком камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы «рады рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі Нінай Мазай заявіў, што Чэхія вельмі хацела б бачыць Беларусь у Радзе Еўропы, паведамляе БелаПАН.

У адказ на словы Мазай пра тое, што беларускія «парламентары» гатовыя зрабіць ўнёсак у працэс актывізацыі двухбаковых стасункаў, Ірса адзначыў, што ў Радзе Еўропы актыўна абмяркоўваецца пытанне ўступлення Беларусі ў арганізацыю.

«Для вырашэння гэтага пытання вам неабходна на юрыдычным узроўні вырашыць праблему ўжывання смяротнага пакарання, а таксама правесці справядлівыя выбары», — сказаў чэшскі парламентар.

Апошнія навіны