BE RU EN

Башуру адправілі ў Жодзіна да рашэння суда

  • 20.08.2010, 12:45

Актывіста апазіцыі Міхася Башуру адправілі ў турму яшчэ да вынясення судовага рашэння па хадайніцтве адваката Тамары Сідарэнкі.

Адвакат прасіла змяніць меру стрымання падабароннаму на падпіску аб нявыездзе. 19 жніўня раніцай суд Савецкага раёна адмовіў у задавальненні скаргі, а да вечара высветлілася, што Міхася Башуру яшчэ ў сераду адправілі ў жодзінскую турму, паведамляе «Беларускі партызан».

Адвакат Тамара Сідарэнка абскардзіла рашэнне суда Савецкага раёна ў Менскам гарадскім судзе.

Міхася Башуру, затрыманага 6 жніўня, абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткамі 1 і 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса - падробка, выраб, выкарыстанне ці збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў. Два гады таму, выступаючы даручальнікам жонкі, якая брала крэдыт, М.Башура нібыта падаў даведку аб зарплаце, у якой завышаны прыбыткі.

Сам апазіцыянер лічыць сябе невінаватым.

Апошнія навіны