Мытня перайшла на ўзмоцнены рэжым працы
- 23.08.2010, 11:32
Колькасць супрацоўнікаў, занятых мытным афармленнем тавараў, што перамяшчаюцца праз мяжу фізічнымі асобамі, павялічаная.
Як паведамілі ў прэс-службе ДМК, у асноўных памежных пунктах пропуску дзяжурныя змены павялічаныя на 20%. Выклікана гэта завяршэннем сезону адпачынкаў і прагназаваным ростам колькасці тавараў і транспартных сродкаў, што ўвозяцца і вывозяцца грамадзянамі. У такім рэжыме органы мытнага кантролю будуць працаваць да 15 верасня.
Прапановы аб прыняцці аналагічных мераў накіраваныя кіраўнікам мытных службаў сумежных дзяржаў.