BE RU EN

МЗС Грузіі: Расея размясціла С-300 у Паўднёвай Асеціі

  • 25.08.2010, 12:11

Кіраўнік МЗС Грузіі сцвярджае, што Расея размясціла на тэрыторыі Цхінвальскага рэгіёна ЗРК С-300.

«Расея размясціла С-300 у акупаванай Абхазіі і папоўніла гэтай жа ЗРК базу ў Гюмры. Хаця РФ пра гэта пакуль не заяўляла, але будзьце ўпэўненыя, што расейскія С-300 ужо ёсць і ў Цхінвальскім рэгіёне», - прыводзіць РІА «Новости» словы Грыгава Вашадзэ.

Галоўнакамандуючы ВПС Расеі генерал-палкоўнік Аляксандр Зелін 11 жніўня паведаміў пра размяшчэнне аднаго комплексу С-300 на тэрыторыі Абхазіі. МЗС РФ тады заявіў, што сістэма з'яўляецца абарончай, і Расея не парушае ніякіх міжнародных абавязальніцтваў.

Апошнія навіны