У партнёрах - Мамаду Тангара з Гамбіі
- 25.08.2010, 15:53
Пачаўся візіт у Беларусь міністра замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і гамбійцаў за мяжой Рэспублікі Гамбія Мамаду Тангара.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас візіту, які працягнецца да 28 жніўня, запланаваныя сустрэчы Тангара з яго беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, міністрам прамысловасці Аляксандрам Радзевічам, міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым, першым намміністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзеяй Каткавец.
Праграмай візіту таксама прадугледжваецца наведванне РУП «МТЗ», Парку высокіх тэхналогій, Навукова-практычнага цэнтра па механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі.
26 жніўня запланаванае падпісанне Мемарандуму аб узаемаразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Гамбіі.