BE RU EN

«Хросны бацька» б'е рэкорды папулярнасці

  • 26.08.2010, 9:04

Тэлеканал НТВ паляпшае рэйтынгі за кошт фільма, які выкрывае беларускага дыктатара.

Кампанія «Медиалогия» склала рэйтынгі цытаванасці расейскіх федэральных СМІ за ліпень 2010 года. Лідэрамі медыя-рэйтынгу ў адпаведных сегментах зноў сталі: тэлеканал Россия 24, газета КоммерсантЪ, часопіс Forbes і радыёстанцыя Эхо Москвы.

Самыя істотныя зрухі адбыліся ў сегментах «ТВ-каналы» і «часопісы». На тры пункты падняўся ў медыя-рэйтынгу НТВ з-за дэманстрацыі фільмаў «Хросны бацька» і «Хросны бацька-2», прысвечаных Аляксандру Лукашэнку.

У ліпені і жніўні расейскі тэлеканал НТВ распавёў праўду пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі. У праграме «Чрезвычайное происшествие» былі паказаны фільмы «Хросны бацька», «Хросны бацька-2», «Хросны бацька-3» аб загадкавай смерці віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданнях і забойствах былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнэсоўца і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме непасрэдна гаворыцца пра датычнасць беларускіх уладаў да знішчэння палітычных апанентаў, карумпаванасці беларускага рэжыму і стан псіхічнага здароўя Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны