Fortinbras: Прыём дакументаў падоўжаны да 1 верасня
- 26.08.2010, 13:19
Тэатральная лабараторыя Fortinbras пры беларускім «Свабодным тэатры» абвяшчае набор студэнтаў.
Заняткі праходзяць па наступных дысцыплінах: акцёрскае майстэрства, сцэнічная гаворка, драматургія, харэаграфія, вакал, тэатральны менеджмент, маркетынг, пілатэс, бокс.
Тэатральная лабараторыя Fortinbras не выдае сертыфікатаў, дыпломаў або пасведчанняў аб праходжанні навучання.
Беларускі «Свабодны тэатр» зацікаўлены ў падрыхтоўцы кадраў для працы толькі ва ўласным калектыве.
Выкладанне вядуць як кіраўнікі «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда, Мікалай Халезін і Уладзімір Шчэрбань, так і запрошаныя беларускія і замежныя спецыялісты.
На сённяшні дзень у тэатральнай лабараторыі Fortinbras правялі курс навучання:
прафесар Андрэй Каляда (Беларусь)
прафесар New York University Кэтрын Корэй (ЗША)
дэкан факультэта драматургіі Brown University Эрык Эн (ЗША)
рэжысёры лонданскага тэатра Royal Court Ліндсэй Тэрнар і Клэр Лізмар (Вялікабрытанія)
драматургі тэатра Royal Court Лора Уэйд і Алекс Вуд (Вялікабрытанія)
кіраўнікі Цюрыхскага драматургічнага цэнтра Эрык Ропель і Стэфан Альтафер (Швейцарыя)
вядучы спецыяліст Рымскага універсітэта Андрэа Піглінелі (Італія)
выкладчык Брытанскай школы драматычнага мастацтва Эліса Лавергарт (Вялікабрытанія)
віцэ-дырэктар Штутгартскага тэатра Ёрг Бохаў (Германія);
Навучанне бясплатнае. Пачатак заняткаў з 8 верасня 2010 года. Заняткі праходзяць 6 разоў на тыдзень увечары. Падчас працы над спектаклямі - 7 разоў на тыдзень.
Гутаркі з сушукальнікамі будуць праходзіць на працягу некалькіх дзён, пачынаючы з 2 верасня 2010 года.
Сушукальніку неабходна:
да 1 верасня на адрас khalezin@gmail.com даслаць біяграфічную даведку пра сябе (прозвішча, імя, імя па бацьку, прафесійная дзейнасць, адукацыя, веданне замежных моў, захапленні, уменні, сямейнае становішча...);
да 1 верасня на адрас khalezin@gmail.com даслаць эсэ на тэму «Чаму мяне павінны прыняць» (каля 1 старонкі друкаванага тэксту);
да 1 верасня на адрас khalezin@gmail.com даслаць асабістыя фотаздымкі (не больш за 3 шт.) - фармату jpg., памерам не больш за 1000 px з большага боку.
Больш падрабязна азнаёміцца са зместам стужкі навінаў сайта www.dramaturg.org.