У Маскве зарэзалі грамадзяніна Беларусі
- 27.08.2010, 9:38
На паўночным усходзе Масквы забіты грамадзянін Беларусі.
Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў пятніцу крыніцы ў праваахоўных органах.
26 жніўня ў 1:30 у службу 02 паступіла паведамленне пра тое, што каля дома па вуліцы Мусаргскага знойдзены труп мужчыны. Прыехаўшыя супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што мужчына памёр ад шматлікіх колата-рэзаных ранаў у вобласць галавы, шыі і грудзіны.
Падчас распачатага расследавання ўстаноўлена асоба загінуўшага. Ім аказаўся прыезджы з беларускага горада Гародня, 1960 года нараджэння.
Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што мужчына каля паўгода пражываў у Маскве без рэгістрацыі і не працаваў. Па факце забойства ўзбуджаная крымінальная справа.
Супрацоўнікі міліцыі праглядаюць відэазапіс камеры, усталяванай на пад'ездзе, побач з якім адбылася трагедыя.