BE RU EN

«МТС» не зможа фільтраваць доступ да інтэрнэту з 1 верасня

  • 31.08.2010, 16:12

На дадзены момант у «МТС» няма адпаведнай тэхнічнай базы.

Генеральны дырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Уладзімір Карповіч на прэс-канферэнцыі ў Менску 31 жніўня паведаміў, што аператар сотавай сувязі «МТС» не плануе блакаваць доступ да непажаданых інтэрнэт-рэсурсаў па запытах карыстальнікаў, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, згодна з указам Лукашэнкі № 60 аб рэгуляванні нацыянальнага сегменту інтэрнэту з 1 верасня аператары павінны забяспечыць паслугу блакіроўкі доступу да непажаданых інтэрнэт-рэсурсаў па запыце карыстальнікаў.

«1 верасня для нашых абанентаў нічога не мяняецца», - падкрэсліў Карповіч. Ён адзначыў, што дадзенае рашэнне кампаніі ўзгоднена з Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце.

Паводле словаў гендырэктара кампаніі, на дадзены момант у «МТС» няма адпаведнай тэхнічнай базы, якая абмяжоўвала б доступ абанентаў да пэўных інтэрнэт-рэсурсаў.

Апошнія навіны