Ірына Халіп атрымала ўзнагароду
- 9.08.2010, 12:53
Вядомая беларуская журналістка ўзнагароджаная спецыяльным дыпломам за журналісцкія расследаванні.
Узнагароду Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы і Арганізацыі Паўднёва-усходніх СМІ за выдатныя заслугі ў сферы журналісцкіх расследаванняў атрымаў румынскі журналіст Адрыян Могаш (Adrian Mogos,). Журы абрала яго за журналісцкія расследаванні на тэмы гандлю людзьмі, прымусовай працы, незаконнай высечкі лесу, здзекаў з цыганскіх дзяцей, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».
Спецыяльным дыпломам конкурсу былі адзначаныя беларуская журналістка Ірына Халіп і Лідзія Паўлава з Балгарыі за істотны ўнёсак у журналісцкія расследаванні ў сваіх краінах.
Пры ўручэнні ўзнагародаў журы конкурсу ўлічвала персанальную рызыку, пад якую падпадаў журналіст падчас выканання грамадзянскага абавязку, якасць рэпартажаў, а таксама эфект, які публікацыі аказалі на грамадства.