Загарэўся Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа (Фота)
- 9.08.2010, 13:41
У адным з памяшканняў ААТ «Паліграфкамбінат ім. Я. Коласа», размешчанага ў цэнтры Менска, 8 жніўня адбылося ўзгаранне.
Пра гэта TUT.by паведамілі ў МНС Беларусі.
На 2-м паверсе чатырохпавярховага вытворчага будынка загарэўся станок. Узгаранне выявіў вартаўнік, які і выклікаў пажарную службу. Пажарнікі, якія прыбылі на месца здарэння, аператыўна лакалізавалі ўзгаранне. «Тэлефанаванне на пульт дзяжурнаму было ў 18.50, а ўжо ў 19.10 пажар быў ліквідаваны», - паведамілі ў МНС Беларусі.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.