BE RU EN

«Чорны спіс» не гатовы. Фільтраваць няма чаго

  • 1.09.2010, 14:46

З 1 верасня 2010 года ў Беларусі павінна была запрацаваць сістэма блакавання непажаданых сайтаў.

Такая норма ўтрымліваецца ў сумеснай пастанове Аператыўна-аналітычнага цэнтра і Мінсувязі «Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку абмежавання доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў да інфармацыі, забароненай да распаўсюду ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі», паведамляе Electroname.com.

Абавязак па складанні так званых спісаў абмежаванага доступу ўскладзены на БелДІЭ, а закупіць неабходнае абсталяванне і правесці ўсе арганізацыйныя і тэхнічныя мерапрыемствы абавязаныя самі інтэрнэт-правайдэры за свой рахунак. І шмат якія прыватныя кампаніі сапраўды вымушаны былі спешна рабіць нейкія дзеянні па стварэнні бачнасці выканання пастановы.

Але як гэта часта бывае, строгасць закона кампенсаваная неабавязковасцю яго выканання. Напрыклад, напаўдзяржаўная кампанія МТС не паспела ўкараніць сістэму цэнзуры і за гэтай ёй нічога не будзе. Па ўзгадненні з ААЦ укараненне сістэмы адкладзенае да лепшых часоў. Ды і самі спісы яшчэ не сфармаваныя. Як паведаміў Electroname.com суразмоўца, пусты як публічны спіс абмежаванага доступу з ідэнтыфікатарамі, якія вызначаюць інтэрнэт-рэсурсы, зарэгістраваныя ў нацыянальным сегменце інтэрнэту, так і запаролены спіс абмежаванага доступу для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслугаў.

Апошнія навіны