BE RU EN

Польскія байкеры ў Курапатах (Фота)

  • 1.09.2010, 16:16

127 польскіх матацыклістаў наведалі Курапаты ў межах прабегу «Катынский шлях».

Прабег праходзіць па тэрыторыях Літвы, Беларусі, Украіны і Расеі.

Разам з байкерамі і прадстаўнікамі польскай амбасады ў Менску Курапаты наведаў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Уладзімір Варанецкі, паведамляе «Радыё Свабода».

На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння «Месца знішчэння ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930—1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты», занесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і размешчанай на паўночна-усходняй ускраіне Менска, пахаваныя, па розных адзнаках, ад 30 да 200 тысячаў ахвяраў сталінізму.

Апошнія навіны