BE RU EN

ЗША заклікаюць улады Беларусі расследаваць усе акалічнасці смерці Бябеніна

  • 10.09.2010, 15:39

Прадстаўнік ЗША ў АБСЕ заклікае ўлады Беларусі выканаць свае міжнародныя абавязацельствы.

ЗША вітаюць рашэнне генпракуратуры Беларусі правесці расследаванне ўсіх версій смерці журналіста Алега Бябеніна, заявіў учора ў Вене прадстаўнік ЗША ў АБСЕ Іян Келі.

«Усе бакі зацікаўлены ў правядзенні поўнага і празрыстага расследавання», - сказаў прадстаўнік ЗША.

«Мы заклікаем улады Беларусі выканаць свой абавязак правесці такое расследаванне абставінаў гэтай сумнай і заўчаснай смерці», - адзначыў Іян Келі.

Ад імя ўладаў ЗША ён выказаў спачуванні родным і блізкім Алега Бябеніна.

Апошнія навіны