Армянскі алігарх можа пацярпець з-за Лукашэнкі
- 14.09.2010, 13:09
Падставай для незадаволенасці Крамля стала залішняя гасціннасць алігарха.
Алігарх Гагік Царукян выклікаў незадаволенасць Крамля. Нагодай стала шчодрая гасціннасць, з якой Царукян сустрэў Аляксандра Лукашэнку падчас саміту АДКБ У Ерэване ў жніўні гэтага года, перадае «Еўрарадыё» са спасылкай на сайт «Armenia Today».
Паведамляецца, што расейскі куратар Царукяна даў зразумець, што калі падобнае паўторыцца, наступствы могуць быць самымі сумнымі. Такое «папярэджанне» выклікала паніку ў палітычным асяродку Царукяна, якое спадзявалася на падтрымку Крамля падчас бліжэйшых парламенцкіх выбараў.
Нагадаем, што ў Ерэване Лукашэнку падаравалі для яго сына Колі бочку каньяку аб'ёмам у 400 літраў.