BE RU EN

Лявону Вольскаму - 45!

  • 14.09.2010, 17:47

Легендарнаму беларускаму музыку, лідэру гурта NRM Лявону Вольскаму сёння спаўняецца 45 гадоў.

У 1982 годзе Лявон Вольскі стаў адным з заснавальнікаў гурта «Мроя». У 1994 годзе, пасля некаторых змен у складзе, ініцыяваў пераўвасабленне «Мроі» ў гурт «NRM» («Незалежная Рэспубліка Мроя»), у якой па-ранейшаму выступае як асноўны аўтар музыкі і тэкстаў песень. Паралельна (1990-1998 гадах) выступаў як выканаўца на клавішных у групе «Новае Неба». У 1997 годзе напісаў музыку і аранжыроўкі большасці кампазіцый для сумеснага музычнага праекта «Народны альбом», удзельнічаў у падрыхтоўцы, запісе і паказе сумесных музычных праектаў «Сьвяты вечар 2000» і «Я нарадзіўся тут» (2001).

У 2001 годзе Вольскі стаў ініцыятарам стварэння групы «ZET», на працягу 2002-2007 гадах распрацаваў і напісаў вялікую частку песень для праграмаў «Крамбамбуля», «Крамбамбуля 1 ½: каралі раёну», «Радыё Крамбамбуля 0,33 FM», «Крамбамбуля» сьвяточная».

Сайт charter97.org віншуе Лявона Вольскага з юбілеем і зычыць яму шчасця, здароўя, сілаў і натхнення для далейшай плённай працы на карысць Беларусі.

Апошнія навіны