BE RU EN

Еўропа будзе сачыць за падзеямі ў Беларусі

  • 15.09.2010, 9:04

Еўразвяз спадзяецца, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у адпаведнасці з еўрапейскімі і міжнароднымі стандартамі дэмакратычных выбараў.

Пра гэта БелаПАН заявіла Майя Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешніх сувязях Кэтрын Эштан.

Качыянчыч адзначыла, што БДІПЧ АБСЕ дало Беларусі шэраг рэкамендацый у гэтай галіне. Як спадзяецца ЕЗ, яны «будуць рэалізаваныя перад выбарамі», паколькі закліканы забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў.

Прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешніх сувязях падкрэсліла «крайнюю важнасць» назірання за выбарчай кампаніяй. «Мы чакаем, што беларускія ўлады загадзя запросяць паўнавартасную і доўгатэрміновую місію назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ», - заявіла Качыянчыч.

Яна таксама адзначыла, што «дэмакратычныя выбары нададуць значны новы імпульс палітыцы уцягнення ЕЗ у дачыненні Беларусі».

Апошнія навіны