Прэмія Свабоды імя Андрэя Сахарава ўручаная ў Осла (Фота)
- 16.09.2010, 8:54
У Осла ўручаная Прэмія Свабоды імя Андрэя Сахарава, заснаваная адной з самых уплывовых праваабарончых арганізацыяў у свеце - Нарвежскім Хельсінскім камітэтам.
У гэтым годзе яе уладальнікам стаў Яўген Жоўціс - лідэр казахскай праваабарончай арганізацыі Міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці.
Прэмія Свабоды была заснаваная Нарвежскім Хельсінскім Камітэтам ў 1980 годзе, са згоды і пры падтрымцы Андрэя Сахарава. Яна створаная для падтрымкі тых, хто з прычыны свайго меркавання, веры і сумлення церпяць пераслед ці турэмнае зняволенне. Упершыню Прэмія Свабода была ўручаная ў 1984 годзе.
У Цяперашнім годзе яе уладальнікам стаў вядомы казахскі праваабаронца Яўген Жоўціс, які ўзначальвае створанае ім Міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці і які адбывае чатырохгадовы тэрмін турэмнага зняволення ва ўсць-каменагорскай папраўчай установе. За Яўгена Жоўціса Прэмію атрымлівалі прадстаўнікі яго арганізацыі і жонка праваабаронцы Святлана.
У цырымоніі ўручэння прыза прыняў ўдзел Беларускі Свабодны тэатр, які прэзэнтаваў свой спектакль «Спасцігаючы каханне». Сябры трупы прысвяцілі паказ спектакля ўладальніку Прэміі Свабоды Яўгену Жоўцісу і беларускаму журналісту Алегу Бябенін, які загінуў ў Менску напярэдадні.
Генеральны сакратар Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Б'ёрн Энгесланд прадстаўляе лаўрэата Прэміі Свабоды 2010 года
Лаўрэат Прэміі 2010 года Яўген Жоўціс
Прадстаўнікі Міжнароднага бюро па правах чалавека і захаванні законнасці
Начальнік інфармацыйнага аддзела Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Берыт Ліндэман кажа прамову памяці пра Алега Бябенін
Дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда прэзентуе кнігу «Мы памятаем», якая выйшла ў Менску напярэдадні ўручэння Прэміі і заснаваная на ўспамінах родных і блізкіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, гвалтоўна выкрадзеных у Беларусі
Сцэна са спектакля «Спасцігаючы каханне»
Сцэна са спектакля «Спасцігаючы каханне»
Пітэр Эклунд, спецыяльна для www.charter97.org