BE RU EN

Улады запрасілі назіральнікаў з СНД і АБСЕ

  • 16.09.2010, 12:19

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў накіраваў запрашэнні назіральнікам ад краінаў СНД і АБСЕ прыняць удзел у назіранні за ходам прэзідэнцкіх выбараў.

«Сёння кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў падпісаў афіцыйны ліст у адрас СНД і АБСЕ з запрашэннем накіраваць назіральнікаў сачыць за ходам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі», - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных сёння на брыфінгу ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс- Захад».

Прадстаўнік МЗС Беларусі дадаў, што рэспубліка не вылучае абмежаванняў па тэрмінах знаходжання назіральнікаў і іх колькасці. Паводле яго словаў, гэта «сведчыць аб намеры Беларусі правесці адкрытыя, транспарэнтныя выбары» у адпаведнасці з усімі нормамі і міжнароднымі стандартамі.

Як паведамлялася, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 19 снежня 2010 года.

Апошнія навіны